|
Беларускi экстрым квiтнее.
   "…Deadmarsh можна павiншаваць з вяртаннем ( пасля цяжкай працяглай хваробы) у стыхiю power-metal вакалiста Мiколы Гiдлеўскага. Хацеў сказаць… з вяртаннем у Deadmarsh (мертвую дрыгву), але занадта змрочна гучыць, а Мiкола перакрыў сваiм драйвам нават мае "басовiшчаўскiя" уражаннi ад Deadmarsh. Публiку ж найбольш узрушыў раскатаны хiт "Люстэрка ночы" (беларускамоўны кавер Metallica). I родная мова настолькi прасякла ў душу, што партэр нават падпяваў ужо цэлыя фрагменты.
   Даўняя цяга гурту да кавер-версiй сусветнай рок-класiкi выявiлася I ў беларускамоўнай iнтэрпрытацыi "Тэрыторыi" бразiльскага гурту Sepultura. Вось толькi нават публiка здзiўлялася: "Чаму яны спяваюць па-беларуску, а гавораць па-руску?"    I гэта, бадай, не пустая цiкаўнасць, а пытанне даверу да творчасцi…" Вiтаўт Мартыненка. "Переходный возраст" №36 2002г. |